![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/Santa_Maria_del_Mar_2.jpg/640px-Santa_Maria_del_Mar_2.jpg&w=640&q=50)
Санта-Марыя-дэль-Мар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Санта-Марыя-дэль-Мар (катал.: Santa Maria del Mar — царква Святой Марыі на моры) — гатычная царква ў Барселоне ў гістарычным квартале Ла-Рыберы. Пабудаваная ў 1329-1383 гадах, у эпоху росквіту ў Каталоніі гандлю і мараплаўства. Санта-Марыя-дэль-Мар уяўляе сабой выдатны ўзор каталонскай готыкі, які адрозніваецца чысцінёй і адзінствам стылю, што не ўласціва вялікім сярэднявечным збудаванням.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/26/Santa_Maria_del_Mar_4.jpg/320px-Santa_Maria_del_Mar_4.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a3/Plan_of_Santa_Maria_del_Mar%2C_Barcelona.png/320px-Plan_of_Santa_Maria_del_Mar%2C_Barcelona.png)
Царква | |
Санта-Марыя-дэль-Мар | |
---|---|
Santa Maria del Mar | |
![]() Заходні фасад царквы Санта-Марыя-дэль-Мар у Барселоне | |
41°23′01″ пн. ш. 2°10′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Каталонія |
Горад | Барселона |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Архідыяцэзія Барселоны |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Berenguer de Montagut[d] |
Заснавальнік | Альфонс IV Арагонскі |
Дата заснавання | 1329 |
Будаўніцтва | 1329—1383 гады |
Сайт | santamariadelmarbarcelona.org (катал.) |
![]() |
Першая згадка царквы Святой Марыі на моры адносіцца да 998 года. Узвядзенню сучаснага храма спрыяў канонік Бернат Льюль, які ў 1324 быў прызначаны архідэканам царквы. Будаўніцтва пачалося 25 сакавіка 1329 года, першы камень у падмурак царквы заклаў кароль Альфонс IV Арагонскі, пра што сведчыць запіс на лацінскай і каталонскай мовах на фасадзе царквы. Дапамогу ў будаўніцтве царквы аказалі ўсе гільдыі Рыберы. Узвядзенне сцен, бакавых капэл і фасадаў было завершана ў 1350 годзе. У 1379 годзе пажар знішчыў значную частку будынка. Будаўніцтва было скончана 3 лістапада 1383 г., а ўжо 15 жніўня ў царкве прайшла першая імша. Землятрус 1428 нанес сур'ёзныя страты будынку царквы і разбурыў вітражную разетку на заходнім фасадзе. Новы вітраж у стылі палымянай готыкі быў скончаны ў 1459 годзе.
9 сакавіка 1923 Папа Пій XI прысвоіў царкве Санта-Марыя-дэль-Мар званне Малой папскай базілікі.