From Wikipedia, the free encyclopedia
Самшыт[3] (Búxus) — род раслін сямейства самшытавых. Налічвае больш за 50 відаў (па іншых звестках 70). Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе. На Беларусі інтрадукаваны самшыт вечназялёны.
Самшыт | ||||||||||||||
Самшыт вечназялёны (Buxus sempervirens). Каўказ | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Buxus L., 1753 | ||||||||||||||
|
Вечназялёныя хмызнякі і дрэўцы, растуць павольна, дасягаюць да вышыні 2—12 м (зрэдку 15—20 м). Жывуць да 500 гадоў. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў галоўчата-коласападобнае пазушнае суквецце. Плод — каробачка.
Драўніна самшыта («пальмавае дрэва») светла-жоўтая, трывалая, ідзе на дробныя дэкаратыўныя вырабы. З-за ўтрымання алкалоідаў усе часткі расліны з’яўляюцца атрутнымі, нават пылок[4]. Таму мёд з самшыту ўжываць небяспечна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.