Самцхэ-Джавахеты
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Самцхэ-Джавахеты (груз. სამცხე-ჯავახეთი) — край, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Грузіі, размешчана на поўдні краіны мяжуе з Арменіяй і Турцыяй. Цэнтр — горад Ахалцыхэ.
Самцхэ-Джавахеты | |
---|---|
груз. სამცხე-ჯავახეთის მხარე | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1995 |
Кіраўнік | Besik Amiranashvili[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+04:00 |
Код ISO 3166-2 | GE-SJ |
Афіцыйны сайт (груз.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самцхэ-Джавахеты у дахрысціянскія часы ўваходзіла ў склад Іверыі з II стагоддзя да н. э., іверыя ў барацьбе са з'явішыміся армянскімі царствамі страціла паўднёвую частку сваіх тэрыторый і Самцхэ-Джавахеты ўвайшла ў склад старажытнай дзяржавы Вялікай Арменіі[1][2].
У IX — пачатку X стагоддзястаўшы абхазскім царом Баграт III з дынастыі Баграціёні аб'яднаў усе грузінскія княствы, тым самым стаўшы першым царом аб'яднанай Грузіі. Самцхэ і Джавахеты былі далучаеы да Грузіі ў 1008 г.
У 1490 годзе, пасля распаду адзінай Uрузіі тэрыторыя Самцхэ і Джавахеты ўваходзіла ў склад грузінскага княства Самцхэ-Саатабага.
У 1590—1625 гадах тэрыторыя княства паступова скарачалася, царству прыходзілася весці барацьбу з экспансіяй Асманскай імперыі, неўзабаве самцхійская дзяржаўнасць была канчаткова ліквідавана і тэрыторыя акупавана Асманскай імперыяй.
У 1828—1829 гадах пасля руска-туроцкай вайны Самцхэ і Джаванеты былі вызвалены і потым уключаны ў склад Тыфліскай губерні.
На сённяшні дзень уваходзіць у склад Грузіі і ўключае вобласці Месхетыя і Джавахетыя.
Галоўнай гістарычнай славутасцю з'яўляюцца пячорныя манастыры Вардзіа (заснаваны царыцай Тамарай[3] у 1185) і Ваніс Квабебі (VIII ст.). У краі знаходзіцца Баржомі з сусветна вядомай мінеральнай вадой.
Праз рэгіён праходзяць нафтапровад Баку — Тбілісі — Джэйхан і Паўднёвакаўказскі нафтапровад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.