![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/Panapukan_beach.jpg/640px-Panapukan_beach.jpg&w=640&q=50)
Самар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́мар[1] — адзін з астравоў цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага. Востраў адкрыў для еўрапейцаў іспанскі мараплавец Руі Лопес дэ Вільялобас (Ruy López de Villalobos) ў 1543 годзе.
Самар | |
---|---|
![]() Пляж Панапукан на востраве Самар | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 13 080 км² |
Насельніцтва | 1 080 000 чал. (2000) |
Шчыльнасць насельніцтва | 82,57 чал./км² |
Размяшчэнне | |
12°03′ пн. ш. 125°07′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Філіпінскі архіпелаг |
Краіна | |
Рэгіён | Самар, Паўночны Самар, правінцыя Самар|Самар, Паўночны Самар, Усходні Самар |
![]() |
Найбуйнейшы горад — Калбаёг (вар. Calbayog). На востраве знаходзяцца тры правінцыі: Самар, Паўночны Самар і Усходні Самар. Плошча Самара — 13080 км ², на дадзенай тэрыторыі пражывае крыху больш за 1 млн жыхароў, большасць з якіх — вісая.
На востраве горы вышынёй да 896 м, складзеныя з крышталічных горных парод, вапнякоў і сланцаў. Уздоўж берагоў нізіны, у прыбярэжнай зоне каралавыя рыфы. Клімат на востраве трапічны, мусонны.
На востраве радовішчы медных руд. Асноўны занятак мясцовага насельніцтва — земляробства (вырошчваюцца какосавыя пальмы, абакі, рыс, кукуруза).