Салтонскі раён
муніцыпальны раён у Алтайскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
муніцыпальны раён у Алтайскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Салтонскі раён (руск.: Солто́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Плошча — 3020 км². Утвораны ў 1924 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Салтон, размешчанае за 260 км ад Барнаула.
Салтонскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1924 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | OMST[4] і KRAT[4] |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раён размешчаны на ўсходзе края. Рэльеф уваліста-ўзгорыстае плато Салаірскага кражу. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17,2 °C, ліпеня +18,6 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 580 мм.
Глебы — чарназёмы ападзоленныя і вышчалачаныя, шэрыя лясныя. Разведаны запасы каменнага вугалю. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Бія, Няня, Салтонка, Соза. Растуць сібірскі кедр, звычайная хвоя, бяроза, елка; багатае разнатраўе, у тым ліку сустракаюцца папараць-арляк, чарэмшына, святаяннік, мацярдушка, баркун, рамонак. Фаўна — вавёрка, бабёр, рысь, лось, выдра, норка, андатра, мядзведзь, воўк.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.