From Wikipedia, the free encyclopedia
Салтава-маяцкая культура – археалагічная культура паўкачавых народаў, што жылі ў VIII – IX стст. У басейне р.Дон і Прыазоўі. Назва ад Салтаўскага могільніка каля с. Верхняе Салтава (Харкаўская вобласць, Украіна) і Маяцкага гарадзішча каля ўпадзення р.Ціхая Сасна ў р.Дон (Варонежская вобласць, Расія). Вядома больш за 200 помнікаў культуры: рэшткі качэўяў, пасёлкаў, замкаў, гарадоў (Саркел, Таматарха, Фанагорыя), могільнікаў. Мае 2 варыянты: лесастэпавы – аланскі і стэпавы – балгарскі. Для 1-га характэрны земляробчыя тыпы паселішчаў і катакомбавы абрад пахавання; для 2-га – качэўі і ямныя пахаванні.
Салтава-маяцкая культура | ||||
---|---|---|---|---|
Месца крэпасці Саркел. Фота раскопак пад кіраўніцтвам М. І. Артамонава у 1951 годзе | ||||
У складзе | Хазарскі каганат | |||
Геаграфічны рэгіён | Падонне | |||
Лакалізацыя | стэп і лесастэп Дона і Северскага Данца | |||
Датаванне | VIII — X стст. | |||
Носьбіты |
аланы (лесастэпавы варыянт), балгары (стэпавы варыянт), невялікая доля славян і хазар |
|||
Тып гаспадаркі | земляробства, паўкачавая і качавая жывёлагадоўля | |||
Даследчыкі |
Плятнёва С. А. Артамонаў М. І. |
|||
Пераемнасць | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.