From Wikipedia, the free encyclopedia
Салон — літаратурны, мастацкі ці палітычны кружок выбраных асоб, якія збіраюцца ў прыватным доме.
Найбольш услаўленыя салоны — французскія, якія гуртаваліся вакол якой-небудзь выбітнай жанчыны, т. з. «царыцы салона», якая, як правіла, адрознівалася досціпам, талентам ці прыгажосцю. Звычайна збіраліся ў яе доме. Першыя салоны адносяцца да XVI ст. (салоны Маргарыты Наварскай, Марыі Шатландскай, Маргарыты Валуа (каралевы Марго).
Французскія салоны мелі вялікае значэнне для зараджэння фемінізму. Напрыклад, выраз «сіняя панчоха» (les bas-bleues) як вызначэнне разумнай жанчыны, якая не шнырае ў пошуках шлюбу, з'явілася менавіта тады і толькі пазней набыло негатыўную прыніжаную афарбоўку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.