![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Belarusian_Straw_Bird.jpg/640px-Belarusian_Straw_Bird.jpg&w=640&q=50)
Саломапляценне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саломапляценне — адно з самых старажытных народных рамёстваў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/%D0%A6%D0%B0%D1%80%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%BE%D1%82%D1%8B_%D0%B7_%D1%81%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%BC%D0%BA%D1%96.jpg/640px-%D0%A6%D0%B0%D1%80%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%BE%D1%82%D1%8B_%D0%B7_%D1%81%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%BC%D0%BA%D1%96.jpg)
Чалавек здаўна навучыўся выкарыстоўваць салому метлюжковых. Саломапляценне характэрна для ўсіх славянскіх і земляробчых народаў. Прыёмы пляцення з саломы здаўна вядомыя многім земляробчым народам. Патрэба ў рэчах, сплеценых з гэтага даступнага матэрыялу абумовіла тое, што з пакалення ў пакаленне перадаваліся і ўдасканальваліся рамесныя і мастацкія традыцыі народнага саломапляцення — аднаго з самых старажытных рамёстваў чалавецтва.
Выкарыстанне саломы метлюжковых раслін для вырабу прадметаў хатняга ўжытку ставіцца да таго гістарычнага перыяду калі чалавекам было асвоена земляробства.
У XXI стагоддзі выкарыстанне саломы для дэкаратыўных і ўтылітарных мэтаў перажывае новы ўздым у сувязі з цікавасцю чалавецтва да экалагічнай тэматыкі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Belarusian_Straw_Bird.jpg/640px-Belarusian_Straw_Bird.jpg)
1 снежня 2022 года прынята рашэнне аб уключэнні намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА[1] [2].