Салвадор
горад у штаце Баія, Бразілія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Салвадо́р[1] (парт.: Salvador — Збавіцель; поўная назва — Сан-Салвадор-да-Баія-ды-Тодус-ус-Сантус, парт.: São Salvador da Baía de Todos os Santos — Святы Збавіцель Заліва Усіх Святых) — трэці па памерах горад Бразіліі (пасля Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра), сталіца штата Баія. Горад да 1763 года быў сталіцай Бразіліі. Паводле даных перапісу 2010 года ў Салвадоры пражывала 2 676 606 чалавек[2]
Горад
Салвадор
Salvador (Bahia)
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Салвадор. Таксама ўваходзіць у аднайменныя мезарэгіён і эканоміка-статыстычны мікрарэгіён.
Горад размяшчаецца на двух узроўнях. «Ніжні горад» знаходзіцца на ўзроўні мора, з’яўляючыся гандлёвым цэнтрам Салвадора. У «Верхнім горадзе» размешчаны ўрадавыя ўстановы, пабудаваныя ў каланіяльным стылі, музеі, цэрквы і сучасныя помнікі архітэктуры. З Верхняга горада ў ніжні можна спусціцца, скарыстаўшыся ўнікальным відам гарадскога транспарту — пад’ёмнікам Ласерда.