![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Sacr_Gelasianum_131v_132.jpg/640px-Sacr_Gelasianum_131v_132.jpg&w=640&q=50)
Сакраментарый Геласія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сакраментарый Геласія ці Гелазіянскі сакраментарый (лат. Sacramentarium Gelasianum) — франкскі ілюмінаваны сакраментарый — богаслужэбная кніга, якая змяшчае тэксты для здзяйснення літургіі. Сакраментарый Геласія — другая па старшынству з захаваных заходнееўрапейскіх літургічных кніг; старэй толькі Веронскі сакраментарый, датаваны першай чвэрцю VII веку. Сакраментарый Геласія з'яўляецца найважнейшым узорам меравінгскіх ілюмінаваных рукапісаў з захаваных і спалучае ў сабе традыцыі позняй антычнасці з варварскімі элементамі перыяду вялікага перасялення народаў, што збліжае меравінгскае мастацтва з больш вядомым астраўным мастацтвам Вялікабрытаніі і Ірландыі.
| ||
Сакраментарый Геласія. каля 750 | ||
Матэрыял | пергамент | |
---|---|---|
Ватыканская апостальская бібліятэка | ||
(інв. Reginensis 316) | ||
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a4/Crux_gemmata.jpg/320px-Crux_gemmata.jpg)
Вядомыя дзве рэдакцыі — старажытная (Vetus), якая адносіцца да другой паловы — канца VII стагоддзя, і змешаная (Mixta), датаваная VIII стагоддзем. Назва рукапісу была дадзена эрудытамі XVII-XVIII стагоддзяў, якія памылкова атрыбутавалі арыгінальны тэкст папе Геласію I (492-496). Ні адзін з рукапісаў не ўтрымлівае імя Геласія, аднак з гэтым папам кнігу звязвае вельмі старажытная традыцыя, якая ідзе ад сведчання паэта і багаслова IX стагоддзя Валафрыда Страбона, які прыпісвае стварэнне сакраментарыя папе Геласію.
Сакраментарый Геласія складаецца з трох дагрыгарыянскіх частак, адпаведных літургічнаму году, і ўтрымлівае імшы для нядзель і святаў, малітвы, сакраменты, малітвы пры асвячэнні вады і алею, малітвы пры асвячэньні цэркваў і для прыёму манашак.
Датыроўка самога тэксту грунтуецца не на характарыстыцы рукапісу, а на самой літургіі: вялікая яе частка паказвае сумесь рымскіх і гальскіх практык, наследуемых ад меравінгскай царквы. Сярод некалькіх літургічных абрадаў, якія існавалі ў Заходняй Еўропе да VIII стагоддзя, дзвюма найбольш уплывовымі былі рымскі (лацінскі) абрад, распаўсюджаны ў Італіі, галіканскі абрад, які выкарыстоўваўся на большай частцы Заходняй Еўропы, за выключэннем Пірэнэйскага паўвострава і Брытанскіх астравоў. Да пачатку VIII стагоддзя рымскі абрад аказваў уплыў на развіццё галіканскага абраду, што і адлюстравана ў Сакраментарыі Геласія. Аднак з пераўтварэннем франкскага каралеўства ў імперыю ў праўленне Карла Вялікага ад гэтага змешвання традыцый адмовіліся, цалкам перайшоўшы на рымскі літургічны абрад.