![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/CPLPmap.png/640px-CPLPmap.png&w=640&q=50)
Садружнасць партугаламоўных краін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Садружнасць партугаламоўных краін (парт.: Comunidade dos Países de Língua Portuguesa, CPLP) — міжнародная арганізацыя, якая была створана 17 ліпеня 1996 і аб'яднала краіны, у якіх партугальская мова з'яўляецца афіцыйнай дзяржаўнай мовай. Гэта Партугалія і яе былыя калоніі — Ангола, Бразілія, Гвінея-Бісау, Каба-Вердэ, Мазамбік, Сан-Тамэ і Прынсіпі. У 2002 пасля абвяшчэння незалежнасці да Садружнасці далучыўся Усходні Тымор. Акрамя таго, у арганізацыю ў якасці назіральнікаў уваходзяць Экватарыяльная Гвінея, Маўрыкій і Макаа[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/CPLPmap.png/640px-CPLPmap.png)