![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Orangerie.jpg/640px-Orangerie.jpg&w=640&q=50)
Садова-паркавае мастацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Садова-паркавае мастацтва — мастацтва стварэння садоў, паркаў і іншых азелянёных тэрыторый. Сюды адносяцца: планіроўка і разбіўка садоў і паркаў, падбор раслін для розных кліматаў і глеб, размяшчэнне і групоўка раслін у спалучэнні з архітэктурай, дарогамі, вадаёмамі, скульптурай. Разнастайныя прыёмы садова-паркавага мастацтва падпарадкоўваюцца двум асноўным прынцыпам — рэгулярнаму (геаметрычнаму) ці пейзажнаму (які імітуе натуральны ландшафт).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Orangerie.jpg/640px-Orangerie.jpg)