From Wikipedia, the free encyclopedia
Група савецкіх войск у Іране — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі Ірана.
Увод вайсковых часцей адбыўся ў жніўні 1941 года ў рамках сумеснай брытана-савецкай аперацыі.
З аднаго боку, ваенная прысутнасць была абумоўлена спробай пашырыць савецкі ўплыў, з іншага, яна мела на мэце прадухіліць нямецкае зацвярджэнне ў рэгіёне.
Савецкі Саюз, баючыся магчымай агрэсіі з боку Турцыі, трымаў кантынгент у паўночным Іране да мая 1946 года. На тэрыторыі, занятай савецкімі войскамі, аж да іх вываду існавалі непрызнаныя дзяржаўныя ўтварэнні — Мехабадская Рэспубліка (курдская) і Паўднёвы Азербайджан.
Пасля вываду войск у 1946 годзе, у краіне знаходзілася група ваенных спецыялістаў, у тым ліку спецыялісты па рамонце і эксплуатацыі рознага роду ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Іх знаходжанне ў Іране ажыццяўлялася па запрашэнні ўрада краіны, і задача складалася ў аказанні дапамогі ў тэхнічнай падрыхтоўцы вайскоўцаў і эксплуатацыі перадавой савецкай баявой тэхнікі[1].
У перыяд ірана-іракскай вайны ў краіне дзейнічала ад 3 да 4,2 тысяч савецкіх вайскоўцаў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.