Сава (гістарычная правінцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сава.
Сава (фінск.: Savo, таксама Савалакс ад шведск.: Savolax, Савонія ад лац.: Savonia) — гістарычная правінцыя Фінляндыі ва ўсходняй частцы краіны, паміж Карэліяй і Хямэ, у наш час падзелена паміж правінцыямі Паўднёвае Сава і Паўночнае Сава. Сталіца — горад Саванліна. Тэрыторыя Сава стала ядром фармавання адной з народнасцей фінскага этнаса — савакатаў.