![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/POL_COA_Janina.svg/langbe-640px-POL_COA_Janina.svg.png&w=640&q=50)
Сабескія
польскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сабескія — арыстакратычны род у Польшчы і ВКЛ герба Яніна, вядомы з XVI ст.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/POL_COA_Janina.svg/640px-POL_COA_Janina.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/POL_COA_under_the_rule_of_John_III.svg/320px-POL_COA_under_the_rule_of_John_III.svg.png)
Ян Сабескі ў 1574 годзе быў суддзём земскім стенжыцкім, яго брат — Войцех, быў падкаморым люблінскім. Ад Яна пачынаецца галіна роду, якая жыла яшчэ ў 1860-х гадах і занесена ў радаводныя кнігі дваран Царства Польскага; ад Войцеха — галіна, вядомая ў гісторыі Рэчы Паспалітай.
Сын Войцеха — Марк, ваявода люблінскі і маршалам вялікім каронным (памёр 1607), яго сын — Якаў Сабескі (1590—1646), кашталянам кракаўскі. У 1617 годзе Якаў быў сярод радцаў пры каралевічы Уладзіславе, які адпраўляўся ў Маскву, потым быў упаўнаважаны весці перамовы пра мірны дагавор; у 1643 годзе вёў мірныя перамовы са шведамі.
Сын Якава — Ян, быў абраны на польскі сталец. Яго дачка — Тэрэзія-Кунегунда (1676—1730), узяла шлюб з курфюрстам баварскім Максіміліянам-Эмануілам. Сын Якаў Людвіг Генрых (1667—1739), са шлюбу з Гедвігай-Елісаветай, прынцэсай пфальц-баварскай, меў дзвюх дочак — Марыю-Караліну (1697—1740), якая была ў двух шлюбах з двума герцагамі дэ Булён паслядоўна, і Марыю-Клементыну (1702—1735), жонку прэтэндэнта на англійскі сталец Якава Стюарта. Са смерцю каралевіча Якава Людвіга Генрыха скончылася па мячы лінія Войцеха Сабескага.