![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Donetsk-elections.jpeg/640px-Donetsk-elections.jpeg&w=640&q=50)
Рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны (2022)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фіктыўныя рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны былі праведзены 23—27 верасня 2022 года на акупаваных Расіяй частках чатырох рэгіёнаў Украіны. Расія не мела поўнага кантролю ні над адным з гэтых рэгіёнаў: Данецкая вобласць была акупаваная толькі на 60 %[1], а ў Запарожскай вобласці, паводле даных «Бі-бі-сі», расійскія войскі не мелі кантролю больш чым над паловай рэгіёна, уключаючы яго адміністрацыйны цэнтр — горад Запарожжа[2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Donetsk-elections.jpeg/640px-Donetsk-elections.jpeg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/%D0%91%D1%8E%D0%BB%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D1%80%D0%B5%D1%84%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%BD%D0%B4%D1%83%D0%BC%D0%B0_2022_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.jpg/640px-%D0%91%D1%8E%D0%BB%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D1%80%D0%B5%D1%84%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%BD%D0%B4%D1%83%D0%BC%D0%B0_2022_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.jpg)
Пасля правядзення рэферэндумаў, 30 верасня, Расія абвясціла пра анексію гэтых рэгіёнаў і аднавіла эскалацыю сваёй вайны ва Украіне[2][3][4]. Ва ўсіх населеных пунктах мерапрыемствы праводзіліся па адным сцэнарыі ў адсутнасці канфідэнцыяльнасці і ў суправаджэнні ўзброеных людзей[5][6]. З прававога пункту гледжання праведзеныя рэферэндумы не маюць юрыдычнай сілы[7][⇨].
З самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну анексія раней акупаваных тэрыторый Данецкіай і Луганскай абласцей Украіны (у форме самаабвешчаных марыянетачных[8][9] ДНР і ЛНР), а таксама захопленых Херсонскай, Харкаўскай[10] і Запарожскай абласцей была часткай расійскага плана[11].
Рэферэндумы неаднаразова адкладаліся з-за няўдач на фронце (з красавіка на май, затым на верасень)[3][12][13], пасля імклівага контрнаступлення Узброеных Сіл Украіны на харкаўскім кірунку 20 верасня акупацыйныя ўлады на тэрыторыі Украіны амаль адначасова абвясцілі аб правядзенні рэферэндумаў[14], а на наступны дзень Уладзімір Пуцін абвясціў у Расіі мабілізацыю[15][16].
Рэферэндумы былі асуджаныя ААН і мноствам краін як парушаючыя міжнароднае права[17].
Паводле слоў кіраўніка ААН па палітычных пытаннях Размары Дзікарла, «рэферэндумы» не маюць нічога агульнага са свабодным, дэмакратычным волевыяўленнем людзей. Яны былі праведзеныя ва ўмовах расійскага тэрору, псіхалагічнага ціску і пераследу ўкраінскіх грамадзян і ўкраінскіх актывістаў, якіх акупацыйная расійская ўлада кідала і працягвае кідаць у турмы, катавальныя і фільтрацыйныя лагеры[18][19][20][21][22][23].