![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Ren%25C3%25A9_de_Saussure.jpg/640px-Ren%25C3%25A9_de_Saussure.jpg&w=640&q=50)
Рэнэ дэ Сасюр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэнэ дэ Сасюр (фр.: René de Saussure; 1868, Жэнева — 1943, Берн) — швейцарскі лінгвіст, прапагандыст мовы эсперанта. Быў прафесарам матэматыкі. Брат Фердынанда дэ Сасюра, пятае пакаленне навуковай дынастыі дэ Сасюраў.
Рэнэ дэ Сасюр | |
---|---|
фр.: René de Saussure | |
![]() | |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1868(1868-03-17)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1943(1943-12-02)[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Анры дэ Сасюр[d] |
Дзеці | Жан дэ Сасюр[d] |
Род дзейнасці | матэматык, інтэрлінгвіст, эсперантыст, эсперантолаг, перакладчык |
Навуковая сфера | матэматыка |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Галоўны ўклад Сасюраў развіццё эсперанта — яго праца «Асноўныя палажэнні тэорыі слова ў мове эсперанта» (эспер.: Fundamentaj reguloj de la vortteorio en Esperanto), накіраваная на абарону эсперанта ад крытыкі прыхільнікаў створанай на яго аснове новай мовы іда. У той жа час значна пазней, напачатку 1920-х гг., Сасюр прапанаваў сваю версію ўдасканаленняў у эсперанта, прамежкавую паміж эсперанта і ідо, якая атрымала назва антыда. Прапановы Сасюра, прадстаўленыя ім Усеагульнаму кангрэсу эсперантыстаў (1925), засталіся без увагі, а сам ён апынуўся ў адзіноцтве.
Сасюру належыць шэраг перакладаў мастацкай прозы на эсперанта, у прыватнасці, творы Ш. Ф. Рамю.