Рэйд на Пулу — марскі рэйд праведзены 1 лістапада 1918 года двума афіцэрамі Каралеўскіх ВМС Італіі.
Хуткія факты Рэйд на Пулу, Дата ...
Рэйд на Пулу |
---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна |
Тонучы «Viribus Unitis» |
Дата |
1 лістапада 1918 |
Месца |
Пула, цяпер Харватыя |
Вынік |
Затапленне крэйсера „Jugoslavija” (раней „Viribus Unitis”) |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
Паала Эміліа Таон дзі Рэвель
| Янка Вукавіч †
|
|
Сілы бакоў |
1 тарпедны катар MAS 2 дыверсанты
| Узмоцнены порт, каля 20 караблёў
|
|
Страты |
| 1 крэйсер затоплены, 50-400 матросаў[1]
|
|
|
Закрыць
Мэтай рэйду было знішчэнне караблёў аўстра-венгерскага флота, які стаяў у заліве ў Пуле. Аўстрыйцы перадалі ўвесь флот новастворанай Дзяржаве славенцаў, харватаў і сербаў за некалькі гадзін да рэйду. Новым камандуючым флотам стаў афіцэр ВМС Аўстра-Венгрыі Янка Вукавіч. Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў абвясціла нейтралітэт і праінфармавала пра гэта краіны Антанты адразу пасля пераходу войска 31 кастрычніка. Аднак італьянскія баявыя плыўцы Рафаэле Расеці і Рафаэле Паалучы не ведалі пра гэта і прымацавалі да корпуса флагмана «Viribus Unitis» (пераназванага «Jugoslavija») міны, якія ўзарваліся раніцай. Гэта прывяло да патаплення карабля і гібелі 400 членаў экіпажа разам з камандуючым флотам Вукавічам[2].