From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэвільяхіхе́да (англ.: Revillagigedo Island) — востраў у складзе архіпелага Аляксандра, штат Аляска, ЗША.
Рэвільяхіхеда | |
---|---|
англ. Revillagigedo Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2 755 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 321 м |
Насельніцтва | 13 950 чал. (2000) |
Шчыльнасць насельніцтва | 5,06 чал./км² |
Размяшчэнне | |
55°40′ пн. ш. 131°20′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Акруга | Аляска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня вострава — 89 км, найбольшая шырыня — 48 км, плошча — 2755 км². З'яўляецца 12-м па велічыні востравам ЗША і 166-м у свеце. На ўсходзе аддзелены ад мацерыка пралівам Бем-Канал шырынёй у самай вузкай частцы 1,5 км, на поўдні ад вострава Анет пралівамі Рэвільяхіхеда і Нікалс-Пэссэдж.
Першым еўрапейцам, які ўбачыў востраў, быў іспанскі даследчык Хасінта Кааманья ў 1792 годзе. У наступным годзе Джордж Ванкувер даў востраву назву ў гонар Хуана Вісэнтэ дэ Гюэмеса, 2-га графа Рэвільяхіхеда, тады віцэ-караля Новай Іспаніі (Мексікі).
Паводле перапісу 2000 года на востраве жыло 13 950 чалавек, пераважная колькасць з якіх у гарадах Кетчыкан (13 025 жыхароў з прыгарадамі)[1] і Сэксмен (431 жыхар) — абодва населеных пункта знаходзяцца ў паўднёвай частцы вострава прыкладна ў 4 км адзін ад аднаго.
Асноўныя заняткі жыхароў вострава — рыбалоўства (Кетчыкан, акрамя іншага, называюць «Сусветная сталіца ласося»[1]), лесанарыхтоўка, вытворчасць кансерваў. На суседнім востраве Гравіна дзейнічае аэрапорт Кетчыкан.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.