польскі велагоншчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Рышард Шуркоўскі (польск.: Ryszard Szurkowski, 12 снежня 1946 — 1 лютага 2021, Радам) — польскі веласіпедыст. Чэмпіён свету з 1973 года, двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў і чатырохразовы пераможца Гонкі міру (1970, 1971, 1973 і 1975), трохразовы чэмпіён свету-аматарам і 12-разовым чэмпіёнам Польшчы.
Рышард Шуркоўскі | |
---|---|
польск.: Ryszard Szurkowski | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | польск.: Ryszard Jan Szurkowski |
Спецыялізацыя | шашэйны веласпорт |
Нарадзіўся |
12 студзеня 1946[1][2] |
Памёр |
1 лютага 2021[3] (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 173 см |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У спаборніцтвах удзельнічаў з 1963 года. У 1960-ыя гады Шуркоўскі раз-пораз перамагае ў розных нацыянальных спаборніцтвах, у тым ліку ў горным кросе. З 1969 года Рышард Шуркоўскі залічаны ў склад нацыянальнай зборнай.
Пасля заканчэння кар’еры ў 1984—1988 гадах быў трэнерам зборнай Польшчы.
Рышард Шуркоўскі таксама быў заснавальнікам першай польскай прафесійнай веласіпеднай групы (1988), а таксама прэзідэнтам польскага Саюзу веласпорту ў 2010-11 гадах.
У чэрвені 2018 года сур’ёзна пацярпеў у аварыі падчас гонкі ветэранаў у Кёльне, спартовец перанёс некалькі аперацый[5].
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пасмяротна ўзнагародзіў Рышарда Шуркоўскага Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы за выдатны ўклад у развіццё і папулярызацыю веласпорту ў Польшчы, а таксама за прасоўванне і папулярызацыю фізічнай культуры і алімпійскай ідэі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.