Рыцар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыцар (ням.: Ritter, першапачаткова — коннік, вершнік) — сярэдневяковы дваранскі ганаровы тытул у Еўропе.
Рыцарства як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе ўзнікла ў франкаў у сувязі з пераходам у VIII ст. ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў. Пад уздзеяннем царквы і паэзіі, яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал воіна, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над конніцай, вынаходства агнястрэльнай зброі, стварэнне пастаяннага войска ператварылі феадальнае рыцарства, к канцу сярэдніх вякоў, у палітычнае саслоўе нетытулованага дваранства.