Рыхард Курант
нямецкі і амерыканскі матэматык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыхард Курант (8 студзеня 1888, Люблінец, Германская імперыя, цяпер Польшча — 27 студзеня 1972, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецкі і амерыканскі матэматык, педагог і навуковы арганізатар. Вядомы як аўтар класічнай папулярнай кнігі па матэматыцы «Што такое матэматыка?», а таксама адзін з аўтараў крытэрыя Куранта — Фрыдрыхса — Леві.
Рыхард Курант | |
---|---|
ням.: Richard Courant | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1888(1888-01-08)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1972(1972-01-27)[4][1][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Эрнест Курант[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, фізік |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз[7], матэматыка[7], фізіка[7], матэматычная фізіка[7], варыяцыйнае злічэнне[7] і дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d][7] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Давід Гільберт |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1920 па 1933 гады ён быў прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта. Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў Германіі і разгрому Матэматычнага інстытута ў Гётынгене Куранту прыйшлося эміграваць. Адзін год ён правёў у Кембрыджы, потым пераехаў у ЗША.
З 1936 года Курант працаваў прафесарам Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У Нью-Ёрку яму было даручана стварэнне спецыяльнага матэматычнага інстытута, што ён паспяхова ажыццявіў. У 1958 годзе, калі Куранту было 70 гадоў, ён пакінуў пасаду дырэктара Матэматычнага інстытута, але працягваў актыўнае супрацоўніцтва з ім. У 1964 годзе ўстанова атрымала назву Курантаўскі інстытут матэматычных навук.
У 1963 годзе наведаў СССР у сувязі з удзелам у Савецка-амерыканскім сімпозіуме па дыферэнцыяльных ураўненнях з частковымі вытворнымі, у 1966 годзе Курант стаў замежным членам АН СССР.