![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/Steinpilzrisotto.jpg/640px-Steinpilzrisotto.jpg&w=640&q=50)
Рыс (прадукт харчавання)
крупы, харчовы прадукт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыс — прадукт харчавання з насення раслін роду Рыс. Асноўны прадукт харчавання большай часткі насельніцтва Зямлі, хоць паводле аб'ёму выраблянага харчовага збожжа саступае пшаніцы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/Steinpilzrisotto.jpg/640px-Steinpilzrisotto.jpg)
Як сельскагаспадарчая культура ў тропіках, субтропіках і цёплых раёнах умеранага пояса вырошчваецца аднагадовы Oryza sativa. У Афрыцы таксама вырошчваюць Oryza glaberrima. Мясцовае насельніцтва ў Афрыцы таксама спажывае зерне шэрагу дзікарослых відаў рысу, найперш Oryza punctata і Oryza barthii[1].
Вылучаюць тры класы зерня — кароткае (круглявае або «жамчужнае») — даўжыня насення не перавышае 5,15 мм, сярэдняе (даўжыня насення 5,16-6,15 мм) і доўгае — не карацей за 6,16 мм. Паводле формы вылучаюць зерне тонкае з залежнасцю даўжыні да шырыні болей за 3, сярэдняе, калі залежнасць складае 2,1-3, і тоўстае, калі яна не болей за 2,1.