From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыніяфіты (Rhyniophyta) — аддзел вымерлых вышэйшых раслін. Вядомыя з сілуру да верхняга дэвону (435—345 млн гадоў назад).
† Рыніяфіты | ||||||||
Rhynia (рэканструкцыя) | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Rhyniopsida | ||||||||
Геахраналогія | ||||||||
|
Упершыню рэшткі рыніяфітаў знойдзены канадскім геолагам Дж. Досанам у дэвонскіх адкладах паўвострава Гаспэ (Канада) у 1859 годзе. Досан назваў гэту расліну Psilophyton princeps. У 1917 годзе англійскія палеабатанікі Р. Кідстан і У. Ланг апісалі рэшткі раслін з адкладаў крэмніевай пароды Шатландыі дэвонскага ўзросту — псілафіт, рынію, харнеафітон і інш. Яны вызначылі роднасць іх з раней адкрытым Psilophyton princeps і аб'ядналі іх у новы парадак псілафітавыя (Psilophytales). У 1937 годзе У. Ланг адкрыў новы род — куксонію (Сooksonia). Гэта расліна была знойдзена таксама ў верхнесілурыйскіх адкладаннях Чэхіі, Славакіі, краін СНД, ЗША.
Найбольш проста арганізаваная група вышэйшых выкапнёвых раслін. У іх быў карэнішчападобны орган рызамоід, ад якога ўверх адыходзілі тэломы — першасныя надземныя цыліндрычныя органы. На вяршынях некаторых тэломаў размяшчаліся прадаўгаватыя таўстасценныя спарангіі. Участкі паміж разгалінаваннямі тэломаў атрымалі назву месомаў. Лісты і карані адсутнічалі.
Анатамічная будова рыніяфітаў вельмі прымітыўная. Праводзячая сістэма была слаба развіта і ўяўляла сабой пратастэлу. Наяўнасць покрыўных тканак і вусцейкаў сведчыць пра тое, што гэта былі наземныя ці каляводныя расліны. Іх памеры дасягалі 50 см вышыні і каля 5 мм у дыяметры, але расліны сярэднедэвонскага перыяду роду Pertiса мелі вышыню каля 3 м.
Мяркуемыя гаметафіты харнеафітона апісаны пад назвай ліёнафітон (Lyonophyton). Іх восі мелі анатамічную будову, падобную з харнеяфітонам. На вяршыні некаторых тэломаў ліёнафітона былі чашападобныя пашырэнні з лопасцевымі краямі. У цэнтры чаша ўтварала выступ, у які былі пагружаны архегоніі з моцна адцягнутай шыйкай. Па перыферыі чашы, з яе ўнутранага боку, размяшчаліся акруглыя антэрыдыі. У іншых прадстаўнікоў рыніяфітавых гаметафіты не апісаны[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.