украінскі прадпрымальнік, бізнесмен, прамыслоўца, мільярдэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Рынат Леанідавіч Ахметаў (укр.: Рінат Леонідович Ахметов; нар. 21 верасня 1966, Данецк, УССР, СССР) — украінскі прадпрымальнік і палітык татарскага паходжання, лічыцца адным з самых багатых людзей Украіны[4][5].
Рынат Леанідавіч Ахметаў | |
---|---|
укр.: Рінат Леонідович Ахметов | |
Род дзейнасці | бізнесмен, палітык, прадпрымальнік, эканаміст, банкір, прамысловец |
Дата нараджэння | 21 верасня 1966[1] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іслам[2][3][…] |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны V і VI скліканняў ад Партыі рэгіёнаў. Прэзідэнт футбольнага клуба «Шахцёр» з Данецка з 1995 года. Таксама Рынат Ахметаў валодае 100 % акцый інвестыцыйнай прыватнай кампаніі System Capital Management[6].
Стан Ахметава ў верасні 2021 года ацэнены ў 10,0 млрд долараў (241-е месца ў свеце, па версіі Bloomberg[7]). Згодна з сусветным рэйтынгам Forbes, у 2021 годзе Ахметаў заняў 327 месца сярод самых багатых людзей свету з капіталам 7,6 млрд долараў[8].
У траўні 2024 года ініцыятыва «Сталёвы фронт» Рыната Ахметава анансавала серыйную вытворчасць дадатковых ахоўных сталёвых экранаў для танкаў, распрацаваных спецыяльна для Т-72, Т-64 і М1 Абрамс. Пасля працяглых выпрабаванняў экраны пачалі бясплатна перадаваць Узброеным сілам Украіны. Станам на 24 траўня 2024 года, выраблена і перададзена прынамсі 25 сістэм экранаў, 7 з іх для танкаў M1 Abrams.[9]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.