Рымская міфалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рымская міфалогія ўяўляе з сябе сукупнасць традыцыйных гісторый, якія адносяцца да легендарнага паходжання Старажытнага Рыма і яго рэлігійнай сістэмы, якія вылажаны ў літаратуры і выяўленчым мастацтве рымлян. Тэрмін «рымская міфалогія» можа аднасіцца таксама да сучаснага вывучэння гэтых уяўленняў, а таксама да матэрыялаў з іншых культур іншага перыяда, у якіх разглядаюцца рымская літаратура і мастацтва.
Рымляне звычайна трактавалі гэтыя традыцыйныя апавяданні як гістарычныя, нават калі яны ўтрымліваюць цуды ці элементы звышнатуральнасці. Апавяданні часта звязаны з палітыкай і мараллю і з тым, як асабістая недатыкальнасць чалавека суадносіцца з яго адказнасцю перад грамадствам і Рымскай дзяржавай. Важнай тэмай з’яўляецца гераізм. Калі апавяданне тычылася рымскай рэлігійнай практыкі, яно больш было звязана з рытуаламі, прадказаннямі і грамадскімі ўстановамі, чым з тэалогіяй ці касмагоніяй[1].
Вывучэнне рымскай рэлігіі і міфаў звычайна ўскладняецца раннім уплывам грэчаскай рэлігіі на Апенінскім паўвостраве ў протагістарычны перыяд гісторыі Рыма, а потым, мастацкім імітаваннем рымскіх аўтараў грэчаскіх літаратурных узораў. Рымляне з цікаўнасцю імкнуцца атаясамліваць сваіх уласных багоў з грэчаскімі (гл. Адпаведнасць рымскіх і грэчаскіх багоў) і даюць новае тлумачэнне апаваяданняў аб грэчаскіх бажаствах пад імёнамі сваіх рымскіх аналагаў.[2] Раннія рымскія міфы і легенды маюць таксама дынамічныя пераплятанні з этрускай рэлігіяй, менш дакументаванай, чым грэчаская.
Хаця ў рымскай міфалогіі, магчыма, не хапае шырокага боскага апавядання, як у грэчаскай літаратуры,[3], але, тым не менш, выява Ромула і Рэма, якія ссуць ваўчыцу, з’яўляецца такім жа знакамітым, як і кожная іншая выява з грэчаскай міфалогіі, за выключэннем траянскага каня.[4] Паколькі лацінская літаратура была больш шырока вядомай у Сярэднія стагоддзі і эпоху Адраджэння, інтэрпрэтацыя грэчаскіх міфаў рымлянамі мела большы ўплыў на мастацкія ўяўленні аб «класічнай міфалогіі», чым грэчаскія крыніцы. У прыватнасці, версіі грэчаскіх міфаў у Метамарфозах Авідзія, якія былі напісаны падчас праўлення Аўгуста, сталі разглядацца як кананічныя.