Рыкота
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыкота (італ.: ricotta) — традыцыйны італьянскі малочны прадукт. Часта яе называюць сырам, але фармальна гэта няслушна, бюо рыкоту гатуюць не з малака, а з сыроваткі, якая застаецца пасля прыгатавання мацарэлы або іншых сыроў. Такім чынам, бялковая аснова рыкоты не казеін, а альбумін.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/The_Ricotta_eaters-Vincenzo_Campi-MBA_Lyon_H673-IMG_0324.jpg/640px-The_Ricotta_eaters-Vincenzo_Campi-MBA_Lyon_H673-IMG_0324.jpg)
Рыкота мае саладкавы смак, які дае лактоза (змяшчэнне гэтага кампанента ў сыроватцы прыкладна 2-4 %) і які залежыць ад тыпу выкарыстанага малака. Змяшчэнне тлушчу: ад 8 % у рыкоце з каровінага малака, да 24 % у рыкоце з авечага малака.
Рыкота — традыцыйны прадукт паўднёвых рэгіёнаў Італіі (Лацыа, Сіцыліі, Кампаніі, Апуліі, Калабрыі), а таксама некаторых паўночных (Фрыулі-Венецыі-Джуліі, Ламбардыі, П’емонта).