![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Riigikogu_saal_2005.jpg/640px-Riigikogu_saal_2005.jpg&w=640&q=50)
Рыйгікогу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыйгікогу (эст.: Riigikogu, бел.: Дзяржаўны сход) — заканадаўчы орган (парламент) Эстонскай Рэспублікі, вышэйшы орган дзяржаўнай улады Эстоніі. Склад Парламента Эстоніі — 101 дэпутат.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Riigikogu_saal_2005.jpg/640px-Riigikogu_saal_2005.jpg)
Паводле артыкула 65 Канстытуцыі Парламент Эстоніі:
- ажыццяўляе заканатворчую дзейнасць;
- абірае Прэзідэнта Эстоніі (самастойна ці, калі неабходна, разам з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады ў складзе шырокай калегіі выбаршчыкаў),
- зацвярджае прызначэнні вышэйшых службовых асоб дзяржавы, уключаючы прэм'ер-міністра, старшыні Дзяржаўнага суда, старшыні савета Банка Эстоніі, дзяржаўнага кантралёра, канцлера юстыцыі і камандуючага (галоўнакамандуючага) абарончымі сіламі;
- ратыфікуе і дэнансуе міжнародныя дамовы,
- устанаўлівае падаткі і зацвярджае дзяржаўны бюджэт,
- кантралюе дзейнасць выканаўчых органаў улады.