![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/Sakristei_Dom_K%25C3%25B6ln.jpg/640px-Sakristei_Dom_K%25C3%25B6ln.jpg&w=640&q=50)
Рызніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́зніца — невялікае памяшканне пры алтарнай апсідзе хрысціянскага храма, у якім захоўвалася вопратка святара і царкоўны інвентар, патрэбны для службы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/Sakristei_Dom_K%C3%B6ln.jpg/640px-Sakristei_Dom_K%C3%B6ln.jpg)
Паняцце рызніца выкарыстоўваецца ў праваслаўнай архітэктуры, у той час як ў каталікоў падобныя функцыі выконвае сакры́стыя.
Рызніца часцей за ўсё знаходзіцца ўнутры храма. Таксама можа быць ў выглядзе прыбудовы да яго.