Рыжскі метрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыжскі метрапалітэн (лат.: Rīgas metropolitēns) — нерэалізаваны праект метрапалітэна ў Рызе, сталіцы Латвійскай ССР. Будаўніцтва першага пускавога ўчастка павінна было пачацца ў 1990 годзе, увод у эксплуатацыю планаваўся ў 2000-2002 гадах. Праект сустрэў супраціўленне латышскай грамадсказці з-за рызыкі для гістарычных будынкаў Рыгі і наплыву мігрантаў з іншых рэспублік СССР. У сувязі з гэтым і ўлікам распаду саюза планы былі адмененыя.
Рыжскі метрапалітэн Rīgas metropolitēns | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Латвійская ССР |
Горад | Рыга |
Дата адкрыцця | 2002 (адменена) |
Колькасць станцый | 33 |
Колькасць ліній | 3 |
Насельніцтва горада скарачаецца з 1990 года з-за адмоўнай дэмаграфіі і эміграцыі, што робіць перспектывы паўнавартаснай сістэмы метро, нават пры фінансаванні ЕС, нерэальнымі ў бліжэйшай будучыні. Фактычна, пасля распаду Савецкага Саюза магчымае будаўніцтва метро рэдка абмяркоўвалася публічна, нават адмаўлялася як непатрэбнае[1].