Ры́жская апера́цыя (ням.: Schlacht um Riga, 1 верасня 1917 — 6 верасня 1917 года) — ваенная аперацыя на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны, праведзеная германскай арміяй супраць рускай арміі і якая завяршылася перамогай нямецкіх войскаў і ўзяццем Рыгі [1].
Рыжская аперацыя ням.: Schlacht um Riga | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны | |||
| |||
Дата | 1 верасня 1917 — 6 верасня 1917 | ||
Месца | уздоўж Заходняй Дзвіны, Рыга, Ікскюль і іншыя наваколлі Рыгі (Ліфляндская губерня) | ||
Вынік | Перамога Германіі [1] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баявыя дзеянні адбываліся на тэрыторыі сучаснай Латвіі. У аперацыі адзін аднаму супрацьстаялі часткі 8-й нямецкай і 12-й рускай арміяў. Пасля фарсіравання Заходняй Дзвіны нямецкімі часткамі завязаліся ўпартыя баі, у якіх актыўны ўдзел прынялі брыгады латышскіх стралкоў. Да 3 верасня расійскія войскі былі вымушаныя пакінуць Рыгу і адступіць на паўночны ўсход да Вендзену. Страты немцаў склалі каля 4000—5000 салдат і афіцэраў забітымі, параненымі, палоннымі і зніклымі без вестак [2]. У ходзе Рыжскай аперацыі рускія войскі страцілі да 25 000 чалавек, з іх да 15 000 палоннымі і зніклымі без вестак. Германскія падраздзяленні здолелі захапіць 273 гарматы, 256 кулямётаў, 185 бамбамётаў, 48 мінамётаў, а таксама значную колькасць іншай ваеннай маёмасці [2]. Аднак цалкам знішчыць 12-ю армію нямецкім войскам не ўдалося [1].
Зноскі
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 322.
- Рижская операция 1917 года. — 9. — Военно-исторический журнал, 1967. — P. 118—123.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.