From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыго́р Філа́тавіч Фамічо́ў (10 студзеня 1925, в. Рунцава Навасільскага раёна Арлоўскай вобласці, РСФСР — 24 студзеня 1978, г. Гродна, Беларуская ССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама (1972—1978).
Рыгор Філатавіч Фамічоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Мікалай Малочка | ||||||
Пераемнік | Сяргей Кабяк | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Мікуловіч | ||||||
Пераемнік | Сяргей Кабяк | ||||||
Нараджэнне |
10 студзеня 1925 в. Рунцава Навасільскага раёна Арлоўскай вобласці |
||||||
Смерць |
24 студзеня 1978 (53 гады) |
||||||
Партыя | УКП(б) (з 1945) | ||||||
Адукацыя | Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1958) | ||||||
Род войскаў | Савецкі партызанскі рух у Беларусі | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Падчас Айчыннай вайны з ліпеня 1942 года быў у партызанах: радавы, камандзір аддзялення партызанскага атрада імя М. Ф. Гастэлы, 121-й брыгады імя А. Ф. Браціна Мінскай вобласці, затым — у брыгадзе імя У. І. Чапаева Баранавіцкай вобласці, намеснік камандзіра партызанскай брыгады па камсамоле, упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ. З сакавіка 1943 — інструктар, з красавіка 1943 — член Баранавіцкага падпольнага абкама ЛКСМБ, з сакавіка 1944 года — сакратар Навагрудскага падпольнага райкама ЛКСМБ.
З 1944 года — на камсамольскай рабоце ў Гродзенскай і Баранавіцкай абласцях.
У 1958—1960 гадах — першы сакратар Поразаўскага райкама, у 1961—1968 гадах — Лідскага гаркама КПБ. У 1968—1972 гадах — загадчык аддзела, другі сакратар Гродзенскага абкама КПБ. З 1972 года і да самай сваёй смерці быў на пасадзе старшыня Гродзенскага аблвыканкама.
У горадзе Гродна адна з вуліц носіць імя Рыгора Фамічова. Таксама ў яго гонар названа адна з вуліц Ліды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.