Рыбінскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыбінскае вадасховішча — вялікае вадасховішча на рацэ Волзе і яе прытоках Шэксне і Малозе. Размешчана ў асноўным у Яраслаўскай вобласці, на паўночным захадзе, часткова таксама ў Цвярской і Валагодскай абласцях Расіі.
Рыбінскае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 58°22′30″ пн. ш. 38°25′04″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Валагодская, Цвярская і Яраслаўская вобласці Расіі |
Плошча | 4580 км² |
Аб'ём | 25,5 км³ |
Найбольшая глыбіня | 25-30 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,5 м |
Упадаюць | Волга, Шэксна, Малога |
Выцякаюць | Волга |
Год напаўнення | 1941 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створана ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў вадападпорнымі збудаваннямі Рыбінскага гідравузла, размешчанага ў паўночнай частцы Рыбінска, якія перакрываюць рэчышчы дзвюх рэк: Волгі і Шэксны. Гідравузел уключае ў сябе будынак Рыбінскай ГЭС магутнасцю 346 МВт (першапачаткова 330 МВт), збудаванай на старым рэчышчы Шэксны, земляныя рэчышчавыя плаціны і дамбы, якія спалучаюцца з німі, бетонную вадазліўную плаціну і двухніткавы шлюз, збудаваны на рэчышчы Волгі. Значэнне вадасховішча: суднаходства, рыбалоўства, выпрацоўка электраэнергіі Рыбінскай ГЭС.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.