Рух Супраціўлення ў Другой сусветнай вайне
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рух Супраціўлення — супраціўленне акупацыйным уладам на акупаваных Германіяй і яе саюзнікамі тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны, а таксама ўласна ў Германіі.
Прымала розныя формы: грамадзянскае непадпарадкаванне, прапаганда, сабатаж і дыверсіі на прадпрыемствах, дапамога беглым ваеннапалонным і збітым пілотам, узброенае супраціўленне. Найбольшы размах набыло ў СССР, Польшчы і Югаславіі, а з заходнееўрапейскіх краін — у Італіі. Асобныя атрады, разведвальна-дыверсійныя і арганізатарскія групы для дзеянняў на акупаванай тэрыторыі Еўропы ствараліся на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Самы вядомы з такіх атрадаў у 1942 годзе здзейсніў замах на імперскага пратэктары Багеміі і Маравіі Р. Гейдрыха.
Міжнародны дзень руху супраціўлення адзначаецца 10 красавіка.
Дзякуючы руху Супраціўлення, істотна паскорыўся разгром краін Восі. Таксама рух стаў яскравым прыкладам барацьбы супраць імперыялістычнай рэакцыі; знішчэння мірных жыхароў і іншых ваенных злачынстваў; за мір ва ўсім свеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.