былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Ру́дня-Барталаме́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Рудня Барталамееўская.
Рудня-Барталамееўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чачэрскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Рудня Барталамееўская |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 11 чэрвеня 1980 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Асінаўскага і Сідаравіцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. У 1974 годзе ў склад сельсавета з Нісімкавіцкага сельсавета перададзены вёскі Будзішча і Высокая Грыва[1]. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сідаравічы, сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.