Рубец (страўнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рубец (лац.: rumen) — першы аддзел 4-камернага страўніка жвачных жывёл.
Рубец складае прыкладна 4/5 аб’ёму страўніка. Складкі ўнутранай сценкі рубца ўтвараюць кішэні, якія затрымліваюць ежу. Унутраны эпітэлій мае вырасты (саскі). На складках яны адсутнічаюць. Пачатковы аддзел рубца сазлучаны са страваводам і сеткай.
У рубцы адбываецца перамешванне і разлажэнне расліннага корму пад уздзеяннем ферментаў, бактэрый і прасцейшых і паглынанне лятучых рэчываў праз паверхню слізістай абалонкі. З рубца ежа трапляе ў сетку або адрыгваецца ў ротавую поласць, адкуль пасля другаснага перажоўвання сцякае ў кніжку.