Руаль Амундсен
Нарвежскі палярны падарожнік і лётчык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Руа́ль Э́нгельбрэгт Гра́ўнінг А́мундсен (нарв.: Roald Engelbregt Gravning Amundsen; 16 ліпеня 1872 — 18 чэрвеня 1928) — нарвежскі палярны падарожнік і рэкардсмен, «Напалеон палярных краін» паводле выразу Р. Хантфарда (руск.) (бел.[Заўв 1][6].
Руаль Амундсен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
нарв.: Roald Amundsen | |||||||
Франтыспіс (бел. (тар.)) (бел. англійскага пераклада кнігі The North West Passage, 1908 год |
|||||||
Імя пры нараджэнні | букмал: Roald Engelbregt Gravning Amundsen | ||||||
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, пісьменнік, марак, даследчык, палярны даследчык, лётчык, падарожнік, naval aviator | ||||||
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1872(1872-07-16)[1][2][…] | ||||||
Месца нараджэння | |||||||
Дата смерці | мерк. 18 чэрвеня 1928(1928-06-18)[2][3][…] (55 гадоў) | ||||||
Месца смерці | Баранцава мора | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Грамадзянства | |||||||
Падданства | Шведска-нарвежскае каралеўства → Нарвегія | ||||||
Бацька | Енс Энгебрэгт Амундсен | ||||||
Маці | Ганна Хенрыке Густава Салквіст | ||||||
Узнагароды і прэміі |
|
||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы чалавек, які дасягнуў Паўднёвага полюса (14 снежня 1911 года). Першы чалавек (сумесна з Оскарам Вістынгам), які пабываў на абодвух геаграфічных полюсах планеты. Першы падарожнік, які здзейсніў марскі пераход Паўночна-Заходнім праходам (шведск.) (бел. (па пралівах Канадскага архіпелага), пазней здзейсніў пераход Паўночна-Усходнім шляхам (уздоўж берагоў Сібіры), упершыню замкнуўшы кругасветную дыстанцыю за Палярным кругам. Адзін з піянераў прымянення авіяцыі — гідрасамалётаў і дырыжабляў — у арктычных падарожжах.
Загінуў у 1928 годзе падчас пошукаў зніклай экспедыцыі (руск.) (бел. Умберта Нобіле.
Меў узнагароды многіх краін свету, у тым ліку найвышэйшую ўзнагароду ЗША — Залаты медаль Кангрэса ЗША. Імем Амундсена былі названы шматлікія геаграфічныя і іншыя аб’екты.