Розум і пачуцці
раман Джэйн Осцін 1811 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Розум і пачуцці» (англ.: Sense and Sensibility) — раман англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін, упершыню апублікаваны ў 1811 годзе пад псеўданімам «нейкая Лэдзі» (англ.: By A Lady).
Розум і пачуцці | |
---|---|
англ.: Sense and Sensibility | |
| |
Жанр | раман |
Аўтар | Джэйн Осцін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 1811 |
Выдавецтва | Thomas Egerton[d] |
Наступны | Пыха і перадузятасць |
Персанажы | Элінар Дэшвуд, Эдвард Фэрарс, Марыяна Дэшвуд[d], палкоўнік Брэндан[d] і Джон Уілабі[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раман апавядае гісторыю сясцёр Дэшвуд: разважлівай і стрыманай Элінар і рамантычнай і страснай Марыяны. Калі іх бацька памірае, сёстры разам з аўдавелай маці вымушаны пакінуць сямейны маёнтак Норлэнд-Парк і пераехаць у сціплы Бартан-Котэдж, уласнасць іх далёкага сваяка. Неўзабаве абедзве сястры перажываюць сардэчную драму, якую кожная з сясцёр успрымае па-свойму: Элінар — праз прызму разумнасці і стрыманасці, а Марыяна — аддаючыся сіле пачуццяў.
Выдадзены ў канцы 1811 года накладам у 750 асобнікаў, раман цалкам разышоўся да сярэдзіне 1813 года і стаў поспехам для яго аўтаркі. У 1813 годзе ён быў перавыдадзены.
Раман «Розум і пачуцці» стаў першым творам Осцін, перавыдадзеным у Англіі пасля яе смерці, і першай ілюстраванай кнігай Осцін, выпушчанай у Брытаніі. Ад самага часу выдання раман пастаянна перавыдаваўся, шмат разоў ілюстраваўся, а таксама адаптаваўся для сцэны, кіно і тэлебачання[1].