Род-Таўн
сталіца Брытанскіх Віргінскіх астравоў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Род-Таўн (англ.: Road Town) — горад на Брытанскіх Віргінскіх астравах, сталіца тэрыторыі, размешчаны на востраве Тартола. Горад знаходзіцца ў падковападобнай гавані Род-Харбар пасярэдзіне паўднёвага ўзбярэжжа вострава. Насельніцтва горада — каля 9400 чалавек (2004).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||
Закрыць
Назва паходзіць ад марскога тэрміна «анг. the roads» — рэйд, дзе судны могуць стаяць на якары недалёка ад берага. У мора быў адваяваны ўчастак плошчай 67 акраў пад назвай Вікхэм-Бэй (Wickham Bay), які стаў цэнтрам турызму. Самы стары будынак у горадзе — гэта былая каралеўская турма на Мэйн-стрыт (Main Street), пабудаваная ў 1840-я гады.
Адзін з асноўных цэнтраў фрахтавання яхт ў Карыбскім басейне.