From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Роджэр Аляксандр Дзікінс (англ.: Roger Alexander Deakins; нар. 24 мая 1949, Торкі, Англія) — англійскі кінааператар. Двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за лепшую аператарскую працу ў фільмах «Бягун па лязе 2049» і «1917» (таксама трынаццаціразовы намінант на гэтую прэмію) і пяціразовы ўладальнік прэміі BAFTA за аператарскую працу ў фільмах «Чалавек, якога не было», «Старым тут не месца», «Жалезная хватка», «Бягун па лязе 2049» і «1917».
Роджэр Дзікінс | |
---|---|
англ.: Roger Deakins | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Roger Alexander Deakins |
Род дзейнасці | аператар-пастаноўшчык, кінааператар, фатограф |
Дата нараджэння | 24 мая 1949[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | rogerdeakins.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член Брытанскага і Амерыканскага таварыства кінааператараў. Адзін з самых паважаных аператараў у Галівудзе. Вядомы па шматгадовым супрацоўніцтве з братамі Коэн, а таксама па фільмах «1984», «Сід і Нэнсі», «Уцёкі з Шаўшэнка», «Гульні розуму», «Як баязлівы Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса», «Сумнеў», «007: Каардынаты „Скайфол“» і «Забойца».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.