From Wikipedia, the free encyclopedia
Роберт Ханс ван Гулік (нідэрл.: Robert Hans van Gulik, кіт. 高羅佩, піньінь Gāo Luōpèi, 9 жніўня 1910, Зютфен — 24 верасня 1967, Гаага) — нідэрландскі ўсходазнавец, дыпламат, музыка і пісьменнік.
Роберт ван Гулік | |
---|---|
нідэрл.: Robert Hans van Gulik | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 верасня 1967[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, мовазнавец, дыпламат, перакладчык, раманіст, ілюстратар, музыкант, усходазнавец, празаік |
Гады творчасці | 1949 — 1967[3] |
Жанр | дэтэктыў |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбольш вядомы дзякуючы цыклу аповесцяў аб суддзі Дзі. Гэтага героя ён запазычыў з кітайскага дэтэктыўнага рамана «Дзі Гун Ань» (XVIII ст.), які, у сваю чаргу, грунтуецца на біяграфіі рэальнай гістарычнай асобы, якая жыла ў VII стагоддзі. Суддзя Дзі разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. Цыкл налічвае шэраг напісаных па-англійску раманаў, а таксама зборнік «Следства вядзе суддзя Дзі» і асобныя апавяданні, напісаныя як па-англійску, так і па-нідэрландску. Ствараючы гэты цыкл, Роберт ван Гулік выкарыстоўваў прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова.
Зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка «Следства вядзе суддзя Дзі» пераклапа на беларускую мову Ганна Янкута[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.