Роберт Хайнлайн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́берт Э́нсан Ха́йнлайн (Robert Anson Heinlein[~ 1]; 7 ліпеня 1907, Батлер[en], Місуры, ЗША — 8 мая 1988, Кармэл[en], Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі пісьменнік, адзін з найзначнейшых пісьменнікаў-фантастаў, які шмат у чым вызначыў выгляд сучаснай навуковай фантастыкі[4][5]. Яго называюць «дэканам пісьменнікаў-фантастаў»[6].
Роберт Хайнлайн | |
---|---|
англ.: Robert Anson Heinlein | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Robert Anson Heinlein |
Псеўданімы | Anson MacDonald, Lyle Monroe, John Riverside, Caleb Saunders і Simon York |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1907(1907-07-07)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1988(1988-05-08)[2][1][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Virginia Heinlein[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, літаратурны крытык, ваенна-марскі афіцэр |
Гады творчасці | 1939 — 8 мая 1988 |
Жанр | навуковая фантастыка, фэнтэзі, баявая фантастыка[d] і падлеткавая літаратура[d] |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Inkpot Award[d] (1977, 1977) Hugo Award for Best Novel[d] (1956) Hugo Award for Best Novel[d] (1960) Hugo Award for Best Novel[d] (1962) Hugo Award for Best Novel[d] (1967) Retro Hugo Award[d] (2001) Retro Hugo Award[d] (2001) Retro Hugo Award[d] (2016) Retro Hugo Award[d] (2016) Retro Hugo Award[d] (2018) Retro Hugo Award for Best Novel[d] (2001, 2018) Retro Hugo Award for Best Novella[d] (2001, 2016, 2018) |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Хайнлайн быў адным з першых, хто стаў публікавацца ў буйных папулярных выданнях, напрыклад, The Saturday Evening Post у канцы 1940-х гадоў. Яго першыя апавяданні з'явіліся ў часопісе Astounding Science Fiction у 1939 годзе, ён быў у групе пісьменнікаў, якія сталі вядомымі дзякуючы рэдактару Astounding Джону Кэмпбелу. Кар'ера пісьменніка доўжылася амаль паўстагоддзя, у сваёй творчасці Хайнлайн закрануў многія тэмы, у т.л. сацыяльныя і філасофскія: асабістую свабоду, адказнасць асобы перад грамадствам, ролю і фармат сям'і, прыроду арганізаванай рэлігіі і шмат іншых.
У англа-амерыканскай літаратурнай традыцыі Хайнлайна разам з Артурам Кларкам і Айзекам Азімавым лічаць «Вялікай тройкай» пісьменніка-фантастаў. Хайнлайн стаў уладальнікам прэстыжных прэмій «Х’юга» і «Неб'юла», адзіным пісьменнікам, які атрымаў «Х’юга» за пяць раманаў. У гонар Хайнлайна названы астэроід і кратар на Марсе.