амерыканскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Роберт Джон Даўні-малодшы (англ.: Robert John Downey Jr.; нар. 4 красавіка 1965, Нью-Ёрк) — амерыканскі акцёр, прадзюсар і музыкант. Лаўрэат прэмій «Залаты глобус» (2001, 2010), BAFTA (1993), «Прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША» (2001) і «Сатурн» (1994 2009, 2014), намінант на прэміі «Оскар» (1993, 2009) і «Эмі» (2001).
Пачаў акцёрскую кар’еру яшчэ дзіцем, згуляўшы ў фільме свайго бацькі «Загон» (1970). Бліжэй да пачатку 1990-х Даўні становіцца запатрабаваным акцёрам, у прыватнасці, дзякуючы ролям у фільмах «Эйр Амерыка» (1990), «Вялікая пена» (1991) і «Прыроджаныя забойцы» (1994). Найбольш вядомай і удалай роляй Роберта ў XX стагоддзі лічыцца роля Чарлі Чапліна ў аднайменным баёпіку Рычарда Атэнбора, які прынёс яму прэмію BAFTA і першую намінацыю на «Оскар».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.