Рахіў
горад у Закарпацкай вобласці Украіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рахіў (укр.: Рахів, ням.: Rachau, венг.: Rahó, чэшск.: Rachov) — горад у Закарпацкай вобласці Украіны на Гуцульшчыне. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Закарпацкай вобласці ў горнай катлавіне на вышыні 430 м над узроўнем мора — самы высакагорны горад і раённы цэнтр ва Украіне. Найбольшы перапад вышынь у Рахiве паміж самай нізкай (400 м) і найбольш высокай (1200 м) вуліцамі. Дзякуючы геаграфічнаму размяшчэнню, унікальнай прыродзе і самабытнай гуцульскай культуры Рахіў вядомы як адзін з самых папулярных турысцка-рэкрэацыйных цэнтраў заходняй Украіны. У горадзе працуюць турбаза, гасцініцы і шэраг прыватных дамоў. У Рахіве размешчана праўленне Карпацкага біясфернага запаведніка.
Хуткія факты Краіна, Раён ...
Рахіў
Рахів
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць