![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/PaascheAirbrush.jpg/640px-PaascheAirbrush.jpg&w=640&q=50)
Распыляльнік фарбы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Распыляльнік фарбы ці аэрограф — невялікі пнеўматычны інструмент, пульверызатар, які распыляе фарбу ці чарніла. Аэрограф (аirbrush) — у перакладзе з англійскага азначае «паветраны пэндзаль») — прыстасаванне для нанясення вадкага матэрыялу шляхам пнеўматычнага распылення. Вонкава аэрограф вельмі нагадвае аўтаручку, зверху, збоку ці знізу прымацавана невялікая ёмістасць для эмаляў, куды пад ціскам падаецца паветра.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/PaascheAirbrush.jpg/640px-PaascheAirbrush.jpg)
Праца пнеўматычнага распыляльніка (аэрографа) складаецца ў наступным: струмень паветра пад ціскам вышэй атмасфернага, праходзячы праз вузкую адтуліну, утварае струмень, пры гэтым за кошт таго, што паветра рухаецца з вялікай хуткасцю, у каляструменевай зоне ўзнікае вобласць разрэджання — нізкі вакуум.