Расава
былая вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
былая вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Расава́[1] (трансліт.: Rasava, руск.: Расова) — былая вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чыркавіцкага сельсавета.
Вёска
Расава
| ||||||||||||||||||||
За 3 км на захад ад Светлагорска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне (на лініі Жлобін — Калінкавічы), 113 км ад Гомеля.
На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы, рэчка Жардзянка злучае з ракой Бярэзінай (прыток ракі Дняпро).
Згадваецца ў рэвізскіх казках 1795 года як вёска Парыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Мела 13 хат. Паводле перапісу 1897 года — 115 жыхароў, 21 двор, працавала карчма.
У 1921 годзе адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «3-ці вырашальны», працавала кавальня. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943-44 гадах у баях за вёску і наваколлі загінулі 225 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на паўднёвай ускраіне).
14 лістапада 2018 года Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава да горада Светлагорск[2].
30 снежня 2019 года скасавана[3].
У сакавіку 2020 года заасфальтавалі ўсю вуліцу Цэнтральную.
У верасні 2020 далучана да Светлагорска.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Светлагорска. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду далучаецца кароткая просталінейная вуліца, з усходу — завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Вёска мае аўтобуснае паведамленне з горадам праз прыгарадныя аўтобусныя маршруты, а так жа адзін гарадскі маршрут які рухаецца праз в. Мядкоў. Частка аўтобусаў прыпыняецца на трасе Р82 (без заезда ў вёску), астатнія з заездам, у якой маеца некалькі прыпынкаў.
У вёсцы пераважала прозвішча Богдан[крыніца?].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.