From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́кушкавыя, астракоды (Ostracoda) — клас ракападобных.
Ракушкавыя | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Ostracoda Latreille, 1802 | |||||||||||||||||||||
|
Даўжыня да 30 мм (прэснаводных да 7,3 мм). Цела несегментаванае, укрытае хіцінавай двухстворкавай ракавінай (адсюль назва), якая зверху насычана вапнай. Крывяноснай сістэмы і жабраў няма, дыхаюць праз покрыва цела.
Вядомы з ніжняга кембрыю (каля 560 млн г. назад). Каля 2 тыс. сучасных і больш за 12 тыс. выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на дне марскіх і прэсных вадаёмаў, у прыледавіковых азёрах, гарачых крыніцах, 7 відаў — у глебе трапічных лясоў. На Беларусі больш за 40 відаў. Найбольш трапляюцца гетэрацыпрыс павольны (Heterocypris reptans), цыклацыпрысы (Cyclocypris) — цыклацыпрыс яйцападобны (Cyclocypris ovum) і цыклацыпрыс роўны (Cyclocypris laevis), цыпрыс чванлівы (Cypris pubera), цыпрыя выразная (Cypria exculpta).
Кормяцца водарасцямі, дэтрытам, жывёльнымі рэшткамі, ёсць драпежнікі. Раздзельнаполыя, некаторым відам уласцівы партэнагенез. Развіццё з ператварэннем, 5—8 лічынкавых стадый. Дарослыя не ліняюць.
Корм для некаторых відаў прамысловых рыб. Большасць — біялагічныя меліяратары.
Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геалагічных адкладаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.