Ра́кавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ракавічы. Плошча — 5600 га[1].

Хуткія факты Ракавіцкі сельсавет, Краіна ...
Ракавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ракавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 жніўня 2013
Насельніцтва (2009) 805
Плошча 56 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. Скасаваны 28 жніўня 2013 года, тэрыторыя далучана да Орлеўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 805 чалавек[2], з іх 84,6 % — беларусы, 13,2 % — палякі, 1,0 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: аграгарадок Ракавічы, вёскі Бабічы, Балотнікі, Валянчыцы, Карпавічы, Крупава, Мардасы, Раманавічы, Русакі, Ручыцы, Семянякі, Сухары, Сямягі, Філіпавічы, Хількі, Церахі.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.