Раймон Капа (фр.: Raymond Kopa, пры нараджэнні Капашэўскі (польск.: Kopaszewski), 13 кастрычніка 1931, Нё-ле-Мін, Па-дэ-Кале — 3 сакавіка 2017, Анжэ, Мен і Луара) — французскі футбаліст, нападнік. Выступаў за клубы: «Анжэ» (1949—1951), «Рэймс» (1951—1956; 1959—1967), «Рэал Мадрыд» (1956—1959). За нацыянальную зборную Францыі згуляў 45 матчаў у 1952—1962 гадах.
Хуткія факты Раймон Капа, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Уладальнік «Залатога мяча» 1958 года. Паводле апытання МФФІІС займае 43-е месца сярод найлепшых футбалістаў свету XX стагоддзя. Займае 92 месца сярод найлепшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі часопіса World Soccer. Займае 50-е месца сярод найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю футбола па версіі часопіса Placar.