Ражанкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ража́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ражанка.
Ражанкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ражанка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 4 863 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Вярбілкі, Гірдзеўка, Даліна Прамая, Клімаўшчына, Макееўцы, Малявічы, Руткевічы і Старая Дубраўка)[1]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзена вёска Рэзы-Галаўнічы[2]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баліцкага сельсавета[3]. 26 мая 2017 года скасавана вёска Крупялі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4863 чалавекі[5], з іх 49,3 % — беларусы, 45,5 % — палякі, 3,6 % — рускія[6].